Даслаць навіну
Знайсці
10.05.2018 / 23:27 34

«Сказалі, каб усе панімалі па-беларускаму»

Павялічыць выяву

«#цвёрдая_беларусізацыя» — пад такім жартаўлівым хэштэгам змясціў новы запіс у сябе ў фэйсбуку гомельскі эколаг і журналіст Андрусь Мядзведзеў.

«Усё ж ёсць плён ад маіх сціплых намаганняў! — піша Мядзведзеў — Еду цягніком Гомель-Гродна з Гомеля ў Гародню. Учора ўвесь вечар грала музыка з паязднога «радзіва». Сярод расійскіх круцілі і «Небасхіл Еўропы» ў выкананні Рыбака, і некалькі песень J-Морса і розныя там Сябры-Песняры па-нашаму. Колькі я папапісаў ў БЧ, каб у дарозе можна было не толькі расійскі шансон слухаць, і вось — ёсць жа вынік. 

А пайшоўшы ўранні па сваю ўлюбёную гарбату, пачуў ад правадніцы: «Вы знаіця, у нас быў случай, адна наша дзевачка вот так не знала, што такое «гарбата», дык какой-та пасажыр жалабу напісаў. У нас очэнь тагда сур'ёзна разбіраліся, цяпер мы ўсе знаім, што такое «гарбата». І не тока «гарбата». Сказалі, каб усе панімалі па-беларускаму. От і мне ужэ тры года да пенсіі, а я ўспомніла, хаця учыла ў школе 40 лет назад». 

Помню я тую «дзевачку». Яна была не нашмат маладзейшая за гэтую правадніцу ды пачала гнуць пальцы: «Гаварыце мне на рускам, я не сабіраюсь тут этат ваш беларускі панімаць». Таму я скаргу і напісаў. Затое цяпер не адчуваю сябе ў беларускіх цягніках як у эміграцыі — нават і блізка ніхто з праваднікоў не кажа, што не разумее чагосьці!» — смяецца Мядзведзеў.

nn.by; фота з Укантакце

0
Jan / адказаць
12.05.2018 / 17:09
Сёння якраз заўважыў, гралі Песняры. Цягнік Мінск-Брэст.
0
З Горадні / адказаць
12.05.2018 / 21:08
Уладзімір , хто табе такое сказаў?
1
Centurion / адказаць
13.05.2018 / 10:21
Пытаннечка, тады ўжо - з Гомлю ў Гародню. Будзьце пасьлдоўныя  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31