Знайсці
10.05.2018 / 23:0832РусŁacБел

Антон Матолька заклікаў не дапускаць раздачы георгіеўскіх стужак на будучых «Несмяротных палках»

Беларускі палітыкум працягвае абмяркоўваць шэсце «Несмяротны полк» у Мінску. Нагадаем, што ўпершыню прарасійскія сілы аддзяліліся ад агульнага святкавання і правялі асобнае шэсце, нягледзячы на першапачатковую (пасля адмененую) забарону гарвыканкама.

«Забараніць яго ці разагнаць было б вялікай памылкай, — піша ў сябе ў фэйсбуку блогер Антон Матолька. — Узначаліць — таксама не варыянт. Але: што перашкаджала выводзіць з натоўпу людзей з партрэтамі Гітлера… цьфу, Сталіна? Што перашкаджала кропкава вывесці тых, хто раздаваў георгіеўскія стужачкі, і [самім раздаваць] чырвона-зялёныя з кветкай?» — піша Матолька.

«Ну і яшчэ. Многія шчыра дзівяцца, маўляў, у Мінску выйшла 1500 чалавек (у Брэсце ўвогуле амаль 10 тысяч) на гэты марш. А я хачу сказаць — гэта вельмі мала для нашай краіны, дзе ёсць культ Вялікай Айчыннай вайны і ўся гісторыя пачыналася з 1941 года. Што дрэннага ў тым, што людзі выйшлі з партрэтамі сваіх блізкіх ушанаваць памяць? Ды нічога. Гаворка пра тое, што просты абывацель не думае аб гэтай вашай геапалітыцы. І 1500 чалавек у Менску — гэта пшык. Простых людзей вінаваціць не варта. З гэтых паўтары тысячы чалавек увесь малюначак рабілі 200 фрыкаў і за грошы Рассупрацоўніцтва. Астатнія ж — абсалютна шчыра прыйшлі. Але думаць над 9 мая 2019 года трэба ўжо зараз», — заклікае Матолька.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера