Знайсці
10.05.2018 / 18:32РусŁacБел

Рыбак на Заходняй Бярэзіне загінуў ад удару токам

Рыбак на рацэ Заходняя Бярэзіна загінуў ад удару токам, паведамляе «Мінскэнерга».

Каля ракі Бярэзіна паблізу вёскі Замосце 9 мая рыбак закрануў вудай провад паветранай лініі 35 кВ. Мужчына быў дастаўлены ў бальніцу, медыкі канстатавалі смерць пацярпелага.

У той жа дзень падобны выпадак здарыўся і ў Мінску на тэрыторыі гаражнага кааператыва. Мужчына наблізіў вугляпластыкавую вуду на недапушчальную адлегласць да лініі электраперадачы 110 кВ, трапіў пад напружанне, атрымаў тэрмічныя апёкі і быў шпіталізаваны.

Спецыялісты заклікаюць аматараў рыбнай лоўлі ня быць бестурботнымі, выконваць патрабаванні папераджальных і забараняльных плакатаў, не лавіць рыбу ля паветраных ліній электраперадачы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930