Знайсці
10.05.2018 / 15:19РусŁacБел

У Гродне пад коламі самазвала загінуў механік

У Гродне следчыя высвятляюць акалічнасці смяротнага наезду на тэрыторыі транспартнага прадпрыемства. Пра гэта БЕЛТА паведаміў прадстаўнік Следчага камітэта па вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Смяротная аварыя адбылася на тэрыторыі філіяла «Грузавы аўтамабільны парк №2» ААТ «Гроднааблаўтатранс» вечарам 8 мая. Пры ўездзе на тэрыторыю аўтапарка 53-гадовы кіроўца самазвала МАЗ пачаў рух, не пераканаўшыся, што перад машынай няма пешаходаў. У выніку наезду загінуў 58-гадовы механік прадпрыемства.

Распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930