Знайсці
10.05.2018 / 14:121РусŁacБел

Мінкульт зноў адмовіўся ўнесці БАЖ у пералік творчых саюзаў

Міністэрства культуры другі раз адмовілася ўнесці ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у пераклік творчых саюзаў краіны. Пра гэта гаворыцца ў адказе міністэрства на зварот арганізацыі, які быў адпраўлены месяц таму, піша baj.by

У звароце ГА «БАЖ» падкрэслівалася, што тры чвэрці сябраў арганізацыі з’яўляюцца творчымі работнікамі, якія займаюцца творчай журналісцкай дзейнасцю. Наяўнасць публікацый у сродках масавай інфармацыі правяраецца падчас прыёму ў сябры арганізацыі. Да звароту была прыкладзена копія статута грамадскага аб'яднання.

Таксама ГА «БАЖ» падкрэслівае, што ад самага пачатку ў пералік творчых саюзаў быў уключаны Беларускі саюз журналістаў — арганізацыя, сябры якой займаюцца абсалютна аналагічнай творчай дзейнасцю.

Нягледзячы на гэта, у адказе Міністэрства культуры паведамляецца, што прадстаўленыя дакументы не ўтрымліваюць звестак аб тым, што ГА «БАЖ» дзейнічае ў мэтах рэалізацыі творчых здольнасцяў творчых работнікаў, развіцця творчага патэнцыялу і творчай ініцыятывы грамадзян у сферы культуры.

Першы раз Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі ПЭН-цэнтр прасілі ўнесці арганізацыі ў пералік творчых саюзаў у сакавіку мінулага года. Аднак абодва аб’яднанні тады атрымалі адмову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930