Знайсці
09.05.2018 / 21:27РусŁacБел

Gmail зможа пісаць ліст без удзелу карыстальніка

Кампанія Google прадставіла новую функцыю, якая можа з'явіцца ў пошце Gmail. Гэта функцыя аўтаматычнага дапаўнення тэксту, піша tehnot.com.

Так, з дапамогай функцыі Smart Compose, Gmail аўтаматычна прапануе фразы ў лісце. Для гэтага будуць задзейнічаць штучны інтэлект. Праграма сама падставіць імя атрымальніка, прадставіць, якія стандартныя фразы могуць быць выкарыстаны ў лісце, а таксама адрас, калі карыстальнікі дамаўляюцца аб сустрэчы ў канкрэтным кафэ.

Гэтая новая функцыя запрацуе ўжо ў гэтым месяцы. Праўда, у кампаніі не ўдакладнілі, ці будзе падтрымлівацца любая іншая мова, акрамя англійскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930