Знайсці
09.05.2018 / 20:2641РусŁacБел

У Кіеве юнакі тролілі акцыю «Несмяротны полк» партрэтамі герояў World of Warcraft ФОТЫ

Раніцай 9 мая арганізацыя «Дэмакратычная арда» правяла ў Кіеве акцыю «Ветэран WoW», на якой актывісты затролілі ўдзельнікаў шэсця «Несмяротны полк» партрэтамі «трагічна загінуўшых герояў» World of Warcraft.

На відэазапісы, апублікаваным на старонцы арганізатараў у Facebook, бачна, што ў акцыі ўдзельнічала некалькі дзесяткаў чалавек.

LB.ua піша, што яны сустрэлі шэсце «Несмяротны полк» ля манумента памяці ахвяр Галадамору ў Кіеве.

У анонсе акцыі на сайце «Дэмакратычнай арды» гаварылася, што яе мэта — затроліць «расійскіх прапагандыстаў з іх «Несмяротным палком» партрэтамі герояў WoW (гэта значыць World of Warcraft), якія загінулі ў бясконцай бітве за Азерот».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера