Знайсці
09.05.2018 / 18:442РусŁacБел

Прэзідэнту Румыніі прызначылі штраф за выкарыстанне тэрміна «злачынцы»

Прэзідэнту Румыніі Клаўсу Ёханісу прызначылі штраф у раёне $ 510 (2 тыс. лечў) за ўжыванне тэрміна «злачынцы», які парушае правы на годнасць людзей, якім яшчэ не вынесены прысуд. Пра гэта паведамляе выданне Mediafax са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнай рады па дыскрымінацыі.

У радзе лічаць, што выкарыстанне гэтага слова з'яўляецца дыскрымінацыяй.

«Прэзідэнт Румыніі лічыць гэтае рашэнне палітычным і плануе аспрэчыць яго ў судзе», — прыводзіць выданне словы заявы адміністрацыі румынскага лідара.

Заяву аб неабходнасці прыцягнуць Ёханіса да адказнасці паступіла ў раду ў лютым ад арганізацыі «Свет юрыстаў». Аўтары заявы незадаволеныя тым, што прэзідэнт на прэс-канферэнцыі выкарыстаў слова «злачынцы» і «абвінавачаныя» ў дачыненні да тых, каму яшчэ не вынеслі прысуд.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера