Знайсці
09.05.2018 / 17:4952РусŁacБел

Лукашэнка выказаўся пра акцыю «Несмяротны полк»

Фота Сяргея Гудзіліна

«Запомніце: у Беларусі ніколі ніхто святое не забараняў і забараняць не будзе», — адрэагаваў кіраўнік дзяржавы на пытанне адносна інфармацыі аб забароне прайсці па горадзе з партрэтамі сваякоў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Ён нагадаў, што некалькі гадоў таму ў Дзень Перамогі існавала практыка арганізоўваць шэсце, калі яго ўдзельнікі разам з ветэранамі, трымаючы ў руках партрэты, ішлі па праспекце да плошчы Перамогі.

«Праўда, потым па ўсім свеце гэты так званы неўміручы полк прайшоў. Гэта было даўно ў нас. Але ветэраны папрасілі: мы, кажуць, ісці не можам», - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, у гэтай сітуацыі ветэранам спачатку прапаноўвалі правезці іх на аўтамабілях, каб ім было прасцей прымаць удзел у шэсці, аднак яны адмовіліся і папрасілі зрабіць фармат больш зручным для іх, і памятныя мерапрыемствы сталі праводзіць выключна на плошчы Перамогі.

«Але калі народ просіць зноў прайсці з партрэтамі, сцягамі і гэтак далей, у наступным годзе мы гэта арганізуем. Толькі не трэба гэта палітызаваць і заяўляць, што мы ледзь ці не забараняем нешта. У Беларусі гэтага ніколі не было і не будзе. Кожны мае права ушанаваць памяць сваіх герояў, прайсціся там, дзе ён лічыць патрэбным, з партрэтам і ўскласці кветкі. Гэта вялікае, гэта святое. Так будзе заўсёды ў Беларусі», - падкрэсліў ён.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера