Знайсці
09.05.2018 / 13:289РусŁacБел

Лукашэнка: Беларусь здольная сябе абараніць без мілітарызацыі эканомікі, гэта потым дорага нам каштуе

Пра гэта заявіў сёння прадстаўнікам СМІ Аляксандр Лукашэнка

Адказваючы на пытанне, наколькі адэкватны сучасным рэаліям той бюджэт, які ў Беларусі выдаткоўваецца на ваенную сферу, кіраўнік дзяржавы сказаў: «Першае: я не магу мілітарызаваць эканоміку, гэта вельмі дорага потым каштуе. Мілітарызацыя эканомікі — гэта не проста фраза. Гэта заводы, фабрыкі і людзі з ваенным мысленнем, якія вырабляюць ваенную прадукцыю. Што будзем рабіць тады, калі яна будзе не патрэбна? Трэба пра гэта думаць. Другое: нам сёння не да раскошы.

Людзі жывуць пад мірным небам, і нам хацелася б, каб людзі жылі дастойна. Мы не можам велізарныя грошы кідаць на ўтрыманне узброеных сіл».

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што беларуская дактрына не грунтуецца на нейкай захопніцкай вайне. «У нас абсалютна абаронная дактрына. І яе сутнасцю з'яўляецца нанясенне нашаму суперніку, калі раптам хтосьці рызыкне з намі ваяваць, непрымальнай шкоды, - сказаў ён. - На гэта грошай у нас хапае. І мы трацім столькі, каб выканаць гэтую задачу»

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930