Знайсці
07.05.2018 / 23:246РусŁacБел

Лідар System of a Down праспяваў на мітынгу прыхільнікаў Пашыняна ў Ерэване

ТАСС

Рок-музыка армянскага паходжання, лідар гурта System of a Down Серж Танкян пасля прыбыцця ў Ерэван выступіў перад прыхільнікамі апазіцыйнага лідара Нікола Пашыняна, якога 8 мая зноў будуць зацвярджаць на пасаду прэм'ера. Танкян праспяваў ім песню на армянскай мове Bari Aragil, паведамляе партал News.am.

У сваім Instagram Танкян папярэджваў, што не мае намеру даваць канцэрт. Тым не менш на мітынгу ў Ерэване ён праспяваў песню «Добры бусел» («Бары Арагіл»). Відэа з выступам музыкі было апублікавана ў YouTube.

«Свет доўгі час ведаў нас дзякуючы музыцы, [з-за] генацыду, але вы паднялі міжнародны аўтарытэт нашай краіны. Я доўгія гады марыў пра гэты дзень і цяпер ганаруся, стоячы побач з вамі», — звярнуўся Танкян да прысутных на плошчы Рэспублікі.

У аэрапорце Ерэвана музыканта сустрэў Нікол Пашынян. Гаворачы пра палітыку, музыкант адзначаў, што падтрымлівае яго дзеянні супраць кіроўнай Рэспубліканскай партыі. «Вельмі абнадзейлівы кандыдат. Мы ўскладаем вялікія надзеі на Нікола. Гэта кандыдат нашых людзей. Я буду сачыць за ім», - цытуе словы Танкяна партал News.am.

Змену ўлады ў Арменіі лідар System of a Down назваў сваёй марай. «Час для яе прыйшоў, так як падняўся ўвесь народ. Мы два тыдні не спім - уся дыяспара з вамі. Гэта была мая мара», — сказаў ён.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930