Знайсці
07.05.2018 / 21:043РусŁacБел

У Міністэрстве па падатках і зборах распавялі аб прагрэсіўных зменах у Падатковым кодэксе

У інтэрв'ю БелТА намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая расказала пра змены, якія закрануць Падатковы кодэкс.

У Беларусі фізічныя асобы змогуць звяртацца ў любую падатковую інспекцыю, а не толькі па месцы жыхарства, як цяпер. «Гэта так званы экстэрытарыяльны прынцып абслугоўвання плацельшчыкаў», — распавяла Эла Сяліцкая.

У праекце агульнай часткі Падатковага кодэкса прадугледзелі, што памер пені не павінен будзе перавышаць суму даналічанага падатку (збору).

Па бягучай запазычанасці прапануецца такая змена: калі напярэдадні парушэння плацельшчык на працягу 6 месяцаў своечасова выконваў свае падатковыя абавязацельствы, то такое прыпыненне аперацый будзе адбывацца не раней чым праз 10 дзён пасля надыходу тэрміну выплаты.

Па словах Элы Сяліцкай, ужо падрыхтаваны праект агульнай часткі Падатковага кодэкса ў новай рэдакцыі. «Трэба пачынаць з агульных прынцыпаў і падыходаў у падаткаабкладанні. Яны ляглі ў аснову падрыхтаванага законапраекта. Разам з прынцыпамі ўсеагульнасці, роўнасці і справядлівасці падаткаабкладання гэта прынцып прэзумпцыі добрасумленнасці падаткаплацельшчыка. Ён азначае, што пакуль падатковы орган не дакажа дакументальна, што плацельшчык здзейсніў падатковае правапарушэнне, плацельшчык будзе лічыцца добрасумленным. Гэта асноватворны прынцып, які сёння замацаваны ў дэкрэце № 7, накіраваным на развіццё прадпрымальніцкай дзейнасці, разняволенне дзелавой ініцыятывы ў нашай краіне», — удакладніла Эла Сяліцкая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера