Знайсці
07.05.2018 / 18:599РусŁacБел

Facebook можа стаць платным

У кампаніі Facebook праходзіць маркетынгавае даследаванне гатоўнасці карыстальнікаў плаціць за доступ да сацыяльнай сеткі без рэкламы і паляпшэнне прыватнасці, паведамляе Bloomberg.

Такое рашэнне было прынята пасля скандалу з уцечкай персанальных дадзеных.

У кампаніі задумаліся над тым, каб прапанаваць карыстальнікам выбар: альбо штомесяц плаціць за доступ да сеткі і пры гэтым не бачыць рэкламу, або Facebook будзе даступны бясплатна, але сацыяльная сетка будзе паказваць аб'явы і збіраць больш дадзеных пра чалавека.

Паведамляецца, што такое даследаванне ўжо праводзілася раней, аднак яно было накіравана на вывучэнне спосабаў павелічэння аўдыторыі. Цяпер жа гаворка ідзе пра тое, каб прапанаваць выбар тым людзям, якія надаюць асаблівую ўвагу апрацоўцы і выкарыстанню персанальных дадзеных.

Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг пакуль не каментуе гэту сытуацыю. Ён заявіў, што ў Facebook заўсёды будзе магчымасць доступу без грошай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930