Знайсці
06.05.2018 / 20:438РусŁacБел

Вясельная сукенка Меган Маркл будзе каштаваць каля $135 тысяч

Нявеста брытанскага прынца Гары амерыканская актрыса Меган Маркл надзене на вяселле сукенку ад моднага дома Ralph&Russo, паведамляюць інфармагенцтвы.

Прынц Гары і Меган Маркл 

Вясельная сукенка будзе ўпрыгожана пацеркамі і цалкам вышыта ўручную.

Яе цана — прыкладна $135 тыcяч. Кошт убору сям'я прынца аплаціць у прыватным парадку.

Вяселле брытанскага прынца Чарльза і Меган Маркл прызначана на 19 мая. Маладыя паклікалі на сваё вяселле 1,2 тысячы жыхароў Брытаніі.

Запрошаных плануюць размясціць у ваколіцах капліцы Святога Георгія ў Віндзорскім замку.

Госці не змогуць прысутнічаць на шлюбе ў капліцы, але затое ўбачаць карэту з маладымі.

Мяркуецца, што ў дзень каралеўскага вяселля на вуліцах побач з Віндзорскім замкам будзе каля 100 тысяч чалавек, а прамую трансляцыю цырымоніі шлюбу можна будзе паглядзець у грамадскіх установах, парках і пабах.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930