Падчарка Глеба, якая не выйграла на «Міс Беларусь — 2018»: Разумела, што мне не дадуць перамогу
Настасся Губарэвіч, падчарка хаўбека БАТЭ Аляксандра Глеба, падзялілася са сваімі падпісантамі ў інстаграме думкамі пра ўдзел у «Міс Беларусь — 2018».
Фота з інстаграма Настассі.
Нагадаем, тытул дастаўся Марыі Васілевіч.
«Ці засмучаная я? Так!
Гэтыя тры тыдні былі вельмі важнымі для мяне! Хвалюючымі. У мяне з'явілася такая падтрымка, я пачула столькі прыемных слоў, якія ўсялілі ўпэўненасць і веру, што я магу годна выступіць і апынуцца пераможцай у адной з намінацый! На сцэне я амаль не хвалявалася, а імкнулася атрымліваць задавальненне ад гэтага незабыўнага працэсу. Адчувала вялікую падтрымку залы, што давала мне пэўную ўпэўненасць. Мабыць, гэта быў не мой дзень.
Я разумела, што мая персона будзе выклікаць пільную ўвагу ва ўсіх, бо ў мяне асаблівы і легендарны, вельмі любімы айчым, які для мяне як тата. Таму ў душы я спадзявалася на перамогу, але разумела, што мне яе не дадуць. Лічыла, што гэты факт мне перашкодзіць, але не чакала, што настолькі моцна.
Падчарка Глеба не заваявала ніводнага тытула! Але нічога. Я атрымліваю столькі цёплых словаў падтрымкі на свой адрас, ад якіх слёзы самі ліюцца з вачэй! І вось гэта для мяне самае каштоўнае. Дзякуй вам усім!!! Усіх вельмі люблю» — напісала Настасся ў інстаграме.