Знайсці
06.05.2018 / 17:0516РусŁacБел

Як ён грае! Выступ 16-гадовага мінчука, які стаў лаўрэатам прэстыжнага конкурсу піяністаў і атрымаў $5 тысяч ВІДЭА

16-гадовы Уладзіслаў Хандогі, навучэнец Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ, стаў лаўрэатам II Міжнароднага конкурсу маладых піяністаў Grand Piano Competition. Ён праходзіў у Маскве з 29 красавіка па 5 мая на пляцоўках Маскоўскай кансерваторыі і філармоніі.

Спіс лаўрэатаў абвясцілі ў суботу на ўрачыстым канцэрце-закрыцці. Акрамя Уладзіслава, імі сталі расіяне Іван Бяссонаў, Раман Барысаў, Ева Геваркян, Сяргей Давыдчанка, Аляксандра Доўгань, а таксама Ціньхун Ляо з Кітая. Усе яны разам са званнем лаўрэата атрымалі прэмію ў памеры $5 тысяч.

Выступ Уладзіслава Хандогага.

У кароткім інтэрв'ю-прадстаўленні Уладзіслаў распавёў, што яго натхняюць вядомыя піяністы Святаслаў Рыхтар, Ван Кліберн, Мюрэй Перая. 

А сярод любімых школьных прадметаў адзначыў беларускую літаратуру.

«Матэматыка, руская літаратура, асабліва беларуская літаратура. Я ж з Беларусі, у нас ёсць і беларуская літаратура, і беларуская мова», — сказаў малады беларускі піяніст.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера