Знайсці
06.05.2018 / 16:126РусŁacБел

Жыраф забіў аператара падчас здымак фільма

У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы аператар і рэжысёр Карлас Карвальё кампаніі CallaCrew памёр пасля ўдару жырафы, якую ён спрабаваў зняць буйным планам. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Прадстаўнік кампаніі CallaCrew адзначыў, што ў Карвальё «адбылася фатальная сутычка з жырафай падчас здымак».

Таксама паведамляецца, што аператара забіла жырафа па мянушцы Джэральд. Інцыдэнт адбыўся, калі Карвальё знаходзіўся пад жырафай — жывёла нахілілася, каб паглядзець на мужчыну, і ўдарыла яго галавой. Аператара даставілі ў бальніцу Ёханэсбурга, аднак ад атрыманых траўмаў ён памёр.

Жырафа жыве на ферме Glen Afric Country Lodge у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. На сайце фермы адзначаецца, што «наведвальнікі могуць паглядзець зблізку на многіх насельнікаў дзікай прыроды».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера