Знайсці
06.05.2018 / 15:555РусŁacБел

У Брэсце на акцыі супраць завода АКБ затрымалі траіх чалавек

У Брэсце прайшла чарговая акцыя супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, на якую сабралася каля 80 чалавек. Акцыя не была дазволеная ўладамі, у адрозненне ад мітынгу 29 красавіка «Берасцейкі супраць свінца», што сабраў каля дзвюх тысяч чалавек.

Як паведамляе Tut.by, удзельнікі акцыі сабраліся групкамі на цэнтральнай плошчы горада, каб пакарміць галубоў і абмеркаваць будаўніцтва завода. Пратэст быў «завуаляваны» — ніякіх лозунгаў і транспарантаў.

У дзень акцыі на плошчы Леніна адначасова праходзіла рэкламная акцыя гарадскога парка, работнікі якога бясплатна каталі дзяцей на паравозіку. Акрамя таго, працавалі аніматары. Як мяркуе брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк, улады такім спосабам спрабуюць замаскіраваць пратэст.

Пасля завяршэння акцыі затрымалі трох удзельнікаў, у тым ліку блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава.

Пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў эканамічнай зоне «Брэст» ідуць з канца лютага — кожную нядзелю на плошчу Леніна прыходзяць людзі, каб выказаць сваю нязгоду.

Чытайце таксама: У знак пратэсту супраць будаўніцтва завода ў Брэсце анархісты перакрылі трасу М1, але не цалкам ФОТА

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930