Знайсці
06.05.2018 / 14:29РусŁacБел

Кітайцы ў 2017 годзе патрацілі на падарожжы па сваёй краіне ўтрая больш, чым на замежныя

Кітайскія турысты патрацілі $679 мільярдаў на паездкі па сваёй краіне і $220,6 мільярда на вандроўкі за мяжу ў 2017 годзе, паказала даследаванне аналітычнай кампаніі GlobalData. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

«Унутраны турыстычны рынак у Кітаі значна апярэджвае выязны. Для параўнання, летась кітайскія турысты здзейснілі 136,5 мільёна замежных вандровак і 2,8 мільярда паездак па сваёй краіне. Кітайцы аддаюць перавагу падарожжам унутры краіны, таму што гэта больш танна і бяспечна, а таксама праз адсутнасць моўнага бар'ера», — гаворыцца ў даследаванні.

Па дадзеных GlobalData, у Кітаі значна палепшылася транспартная інфраструктура пасля Алімпіяды 2008 года, а якасць турыстычных прапаноў і паслуг увесь час расце. «У той жа час у краіне нараджаецца сярэдні клас, што таксама спрыяе росту ўнутранага турызму і павелічэнню выдаткаў на гэта кітайцаў», — заключаюць у кампаніі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера