Знайсці
06.05.2018 / 14:106РусŁacБел

Актывісткі «Маці 328» трымаюць галадоўку 10-ы дзень

У Пухавіцкім раёне ў вёсцы Востраў працягваюць галадоўку 7 актывістак руху «Маці 328». Стан некаторых з іх імкліва пагаршаецца, паведамляе Радыё Свабода.

Галадоўшчыцы ў вёсцы Востраў, Пухавіцкі раён

Па-ранейшаму кепска пачуваецца Людміла Кулініч, якая не мае жоўцевага пухіра, і таму галадоўка ёй супрацьпаказаная. Іншая ўдзельніца галадоўкі Наталля Старавойт рэгулярна губляе прытомнасць. Алене Кулініч таксама была аказаная медычная дапамога.

10-ы дзень ў Беларусі працягваецца галадоўка актывістак руху «Маці 328», якія дамагаюцца лібералізацыі антынаркатычных законаў і перагляду справаў сваякоў, асуджаных за распаўсюд наркотыкаў на вялікія тэрміны.

Па стане на 6 траўня ў галадоўцы па-ранейшаму бяруць ўдзел 14 чалавек. Лічба засталася нязменнай: 4 траўня адна галадоўніца далучылася да акцыі ў Віцебску, але ў той жа дзень адна жанчына ў Калінкавічах выйшла з галадоўкі у сувязі з дрэнным станам здароўя.

Чытайце таксама: Каму верыць? Маці асуджаных за наркотыкі VS дзяржаўныя журналісты

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930