Знайсці
06.05.2018 / 17:517РусŁacБел

Ілан Маск абвясціў, што запускае фабрыку цукерак. Але насамрэч гэта тролінг

Ілан Маск. Фота wikimedia.org

У ноч на 6 мая гендырэктар Tesla і SpaceX Ілан Маск заявіў у сваім Твітары, што збіраецца адкрыць кандытарскую кампанію. Ён адзначыў, што гэта будзе неверагодна і што ён «супер-супер сур'ёзна».

«Я адкрываю кандытарскую кампанію і гэта будзе неверагодна. Я супер-супер сур'ёзна».

Але падобна, што гэта быў толькі чарговы раўнд яго завочнай спрэчкі з інвестарам Уоррэнам Бафетам, піша TJ.

«Добра, добра, проста для ўяўлення: якія цукеркі вы хочаце? Крыптацукеркі».

Маск і Бафет спрачаліся пра мадэль «эканамічных рвоў», прыдуманых інвестарам. Дзякуючы доўгатэрміновай эканамічнай перавазе яна дазваляе атрымліваць прыбытак большы, чым у іншых гульцоў на рынку.

Кіраўнік Tesla падчас канферэнц-размовы з інвестарамі заявіў, што такая стратэгія прымальная толькі ў некаторай ступені, паколькі яна не дапаможа супраць сур'ёзных нападаў канкурэнтаў. Паводле яго слоў, сапраўды важныя інавацыі.

Бафет адказаў Маску падчас прэс-канферэнцыі свайго фонду Berkshire Hathaway. Ён заявіў, што ў апошні час эканамічныя равы сапраўды сталі менш эфектыўныя дзякуючы тэхналагічным прарывам, але ўсё яшчэ важныя і «ідэальна працуюць» для некаторых кампаній.

У якасці прыкладу такой кампаніі інвестар прывёў See's Candies, якой ён валодае праз фонд Berkshire Hathaway. Па словах Бафета, у кандытарскай кампаніі вельмі шырокі эканамічны роў праз лаяльную спажывецкую базу і таму канкурэнты не здольныя займець яе долю на рынку. Акрамя таго, ён асцерагаў Маска ад канкурэнцыі з ім у гэтай галіне.

«Вядома вы павінны працаваць над паляпшэннем свайго рова і над яго абаронай увесь час. І Ілан сапраўды можа перавярнуць усё дагары нагамі ў некаторых сферах. Але я не думаю, што ён хацеў бы канкураваць з намі ў вытворчасці цукерак», — сказаў Уорэн Бафет.

Мяркуючы па ўсім, твіты Маска — гэта ўсяго толькі спроба затроліць Бафета. Аднак той хоць і зарэгістраваны ў твітары, але апублікаваў усяго дзевяць запісаў, апошні з якіх у 2016-м годзе.

«Пасля гэтага я пабудую роў і напоўню яго цукеркамі. Уорэн Бафет не зможа супраціўляцца інвеставанню ў гэта! Гэта крыптаніт для Berkshire Hathaway…»

На жартоўнасць твітаў намякае і тое, што размову пра кандытарскую фабрыку Маск пачаў са спасылкі на адрэзак з фільма «Тролі». А ў канцы прадпрымальнік апублікаваў спасылку на матэрыял выдання Fortune, дзе напісана, што ён затроліў Бафета.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930