Знайсці
06.05.2018 / 12:2035РусŁacБел

Паляку, сталаму ўдзельніку расійскіх ток-шоу, забаранілі ўезд у Расію на 30 гадоў

«Атрымаў забарону на ўезд у Расію тэрмінам на 30 гадоў — да 10 красавіка 2048-га. Вылятаю назад у Нямеччыну», — паведаміў Томаш Мацейчук ва Укантакце.

Фота са старонкі Томаша Мацейчука ва Укантакце.

Фота са старонкі Томаша Мацейчука ва Укантакце.

28-гадовы журналіст Томаш Мацейчук вядомы сваімі вострымі выказваннямі на адрас Расіі, некаторыя з якіх нават даводзілі да боек.

У лютым 2018-га Мацейчука затрымалі ў Мыцішчах, дзе ён здымаў кватэру. Яго абвінавацілі ў прадстаўленні непраўдзівых звестак пры пастаноўцы на міграцыйны ўлік. Суд аштрафаваў паляка на 5 тысяч рублёў.

3 мая Томаша Мацейчука затрымала ФСБ у аэрапорце Дамадзедава. Яго дэпартавалі з Расіі, забараніўшы ўязджаць у краіну на 30 гадоў. 

Раней, у 2016-м, Мацейчуку забаранілі ўезд ва Украіну на 5 гадоў. У той час журналіст адстойваў расійскі пункт гледжання і крытыкаваў украінцаў.

Чытайце таксама: Томаш Мацейчук: «Думаў, Расія — вялікая дзяржава, а ў іх у сасісках мяса няма!»

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930