Знайсці
06.05.2018 / 09:384РусŁacБел

У Лісабоне стартуе «Еўрабачанне» — чырвоная дарожка сёлета будзе сіняй

Афіцыйнае адкрыццё 63-га конкурсу «Еўрабачанне» адбудзецца 6 мая ў сталіцы Партугаліі. Першы паўфінал пройдзе 8 мая, другі — 10-га, а фінал конкурсу прызначаны на 12-е.

Падчас цырымоніі адкрыцця ўдзельнікі пройдуць па сіняй дарожцы. Арганізатары змянілі яе колер з традыцыйнага чырвонага праз сёлетні дэвіз «Усе на борт!».

Для ўрачыстасці абралі Музей мастацтваў, архітэктуры і тэхналогій. Гэта сучасны будынак, што месціцца на набярэжнай гістарычнага раёна Белен. З даху музея, які адкрыты для гасцей, можна назіраць цудоўныя краявіды Лісабона і ракі Тэжу.

У гэтыя дні ў сталіцу Партугаліі прыехалі 43 удзельнікі «Еўрабачання», сярод іх — Alekseev, які будзе прадстаўляць Беларусь з песняй «Forever». Ён выступіць у першым паўфінале пад нумарам 8. Акрамя яго, у гэты дзень нумары пакажуць прадстаўнікі 18 іншых краін.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера