Знайсці
06.05.2018 / 08:381РусŁacБел

Экс-трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Алекс Фергюсан перанёс кровазліццё ў мозг

Былы галоўны трэнер англійскага футбольнага клуба «Манчэстэр Юнайтэд» 76-гадовы сэр Алекс Фергюсан перанёс экстранную аперацыю ў сувязі з кровазліццём у мозг, паведамляе Бі-Бі-Сі.

У заяве клуба гаворыцца, што аперацыя прайшла паспяхова, аднак для аднаўлення Фергюсану неабходна прайсці курс інтэнсіўнай тэрапіі.

Сям'я Алекса Фергюсана звярнулася з просьбай забяспечыць недатыкальнасць прыватнага жыцця.

76-гадовы шатландзец пакінуў пасаду настаўніка манкуніянцаў у маі 2013 года, заваяваўшы 38 футбольных трафеяў за 26 гадоў на чале клуба, у тым ліку 13 тытулаў чэмпіёна Англіі і два кубкі Лігі чэмпіёнаў.

У мінулую нядзелю Фергюсан пабываў на хатнім стадыёне МЮ «Олд Трафард», дзе перад матчам 36 тура чэмпіянату Англіі ўручыў памятную ўзнагароду трэнеру «Арсенала» Арсен Венгер.

Пасля завяршэння трэнерскай кар'еры Алекс Фергюсан увайшоў у раду дырэктараў «Юнайтэд», а таксама стаў глабальным амбасадарам клуба.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031