Знайсці
06.05.2018 / 00:0515РусŁacБел

Чарговая журналістка дзяржаўнага тэлебачання парушыла ў эфіры правілы дарожнага руху ФОТАФАКТ

Чытач «Нашай Нівы» Андрусь К. звярнуў увагу на чарговы факт парушэнняў правілаў дарожнага руху ў тэлеэфіры.

У сюжэце пра жаночы мотапрабег журналістка Белтэлерадыёкампаніі Юлія Токар ехала на матацыкле без шлема. Паводле пункта 18.12.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, яе можа чакаць афіцыйнае папярэджанне, або штраф памерам да 23 рублёў.

Днямі стала вядома, што ДАІ прыцягнула да адказнасці іншую журналістку дзяржаўнага тэлеканала. Рэпарцёр АНТ была непрышпіленая падчас паездкі са старшынёй Капыльскага райвыканкама. Пакаралі і яе, і чыноўніка.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера