Знайсці
05.05.2018 / 19:481РусŁacБел

У амерыканскім штаце Агаё прадалі латарэйны білет з джэкпотам на $143 мільёны

Шанцы набыць гэты білет складаюць прыблізна 1 да 303 000 000.

Выйгрышны білет адной з самых папулярных у ЗША латарэй Mega Millions, джэкпот якой склаў $ 143 млн, прададзены ў амерыканскім штаце Агаё. Пра гэта паведаміла агенцтва Associated Press.

Квіток набыты ў пятніцу ў невялікай краме недалёка ад горада Дэйтана. Хто менавіта яго набыў, пакуль невядома.

Пераможца латарэі зможа атрымаць грошы на працягу 180 дзён. Калі ён захоча забраць увесь выйгрыш адразу, сума прыза складзе $ 86,4 млн без уліку падаткаў. Забраць увесь джэкпот магчыма, калі пераможца згаджаецца атрымліваць яго ў выглядзе рэгулярных выплат на працягу 30 гадоў.

Шанцы набыць гэты выйгрышны білет складалі прыкладна 1 да 303 млн. Згодна з існуючым правілам, уласнікі крамы, дзе яго прадалі, таксама атрымаюць узнагароду ў памеры $ 14,3 тыс. У апошні раз у Агаё прадавалі выйгрышны білет Mega Millions ў лістападзе 2015 года, тады джэкпот дасягнуў $ 202 млн.

Найбуйнейшы джэкпот у гісторыі Mega Millions склаў $ 656 млн. Рэкорд быў усталяваны ў сакавіку 2012 года, тады выйгралі адразу тры квіткі, прададзеныя ў штатах Ілінойс, Канзас і Мэрылэнд. Уладальнікі падзялілі выйгрыш. Латарэйныя білеты Mega Millions прадаюцца ў 44 штатах, сталічнай акрузе Калумбія і на Амерыканскіх Віргінскіх астравах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930