Знайсці
05.05.2018 / 19:394РусŁacБел

Пашынян паабяцаў сфарміраваць урад нацыянальнай згоды

Лідар пратэстаў у Арменіі Нікол Пашынян, якога вылучылі на пасаду прэм'ер-міністра, заявіў, што ў выпадку абрання паспрабуе сфарміраваць урад нацыянальнай згоды, піша ria.ru.

Паводле яго слоў, ёсць некалькі варыянтаў складу будучага кабінета міністраў, але выбар будзе залежаць ад палітычнай сітуацыі.

«Калі я ўбачу, што створаны паўнавартасныя ўмовы для правядзення сапраўды дэмакратычных, легітымных і празрыстых выбараў, то падам у адстаўку», — дадаў Пашынян.

Другі тур выбараў прэм'ер-міністра Арменіі адбудзецца 8 мая. Пашынян - -адзіны кандыдат на гэтую пасаду, але ў першым туры за яго прагаласавалі толькі 45 дэпутатаў пры неабходных 53. Калі дэпутаты не змогуць абраць кіраўніка Кабміна з другой спробы, заканадаўчы орган будзе аўтаматычна распушчаны.

Акцыі пратэсту працягваюцца ў Арменіі ад 13 красавіка. Апазіцыя выступіла супраць абрання былога прэзідэнта Сержа Саргсяна прэм'ер-міністрам, а праз некалькі дзён абвясціла аб пачатку «аксамітнай рэвалюцыі». Нягледзячы на гэта, парламент выбраў Саргсяна кіраўніком Кабміна, але менш чым праз тыдзень, 23 красавіка, ён падаў у адстаўку.

У кіруючай Рэспубліканскай партыі паведамілі, што 8 мая падтрымаюць кандыдата, якога вылучыць траціна складу парламента. Паводле паправак у Канстытуцыю, якія нядаўна ўступілі ў сілу, прэм'ер-міністр будзе валодаць самымі шырокімі паўнамоцтвамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930