Знайсці
05.05.2018 / 18:4212РусŁacБел

Бяспраўнік у Пінску збіў двухгадовую дзяўчынку на пешаходным пераходзе

У Пінску бяспраўнік збіў на нерэгуляваным пешаходным пераходзе двухгадовую дзяўчынку, паведамляе БелТА са спасылкай на сайт ДАІ Брэсцкай вобласці.

Інцыдэнт адбыўся 4 мая каля 17.00. Паводле папярэдняй інфармацыі, 31-гадовы жыхар Івацэвічаў, не маючы права кіравання транспартным сродкам, ехаў за рулём аўтамабіля «Мерсэдэс».

Ён наехаў на пешахода, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пераходзе. У выніку здарэння двухгадовая мясцовая жыхарка дастаўлена ў бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Устаноўлена, што раней кіроўца восем разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930