Знайсці
05.05.2018 / 16:4222РусŁacБел

Топ-менеджар расейскага алігарха Патаніна купіў пяро-пуховую фабрыку ў Беларусі

Генеральны дырэктар расейскай «Прамысловай будаўніча-мантажнай кампаніі» Канстанцін Наліўка набыў 99,7% акцый ААТ «Квасевіцкая пяро-пуховая фабрыка» за 690 тысячаў рублёў. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайтах Дзяржкамітэта па маёмасці і Івацэвіцкага райвыканкама.

Грамадзянін Беларусі Наліўка, які цяпер жыве далёка ад сваёй малой радзімы, у Нарыльску, узяў сур'ёзныя абавязальніцтвы па развіцці фабрыкі.

На працягу пяці гадоў яму трэба будзе забяспечыць тэмп росту сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў грамадства не ніжэй за тэмпу росту сярэднямесячнай заработнай платы ў Івацэвіцкім раёне.

Акрамя гэтага, акцыянер абавязаны захаваць колькасць работнікаў і сацыяльныя гарантыі. У паведамленні Івацэвіцкага райвыканкама таксама гаворыцца, што новаму кіраўніцтву фабрыкі неабходна ўнесці на працягу пяці гадоў не менш за 100 тысяч рублёў на абнаўленне асноўных сродкаў і папаўненне абаротных сродкаў прадпрыемства.

Наліўка нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Пагор'е Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Брэсцкі будаўнічы тэхнікум (1983), Мінскі ўніверсітэт кіравання (1998), Акадэмію кіравання пры ўрадзе РФ (2006). Шмат гадоў працаваў па кантракце за мяжой: узначальваў Гвінейскую будаўнічую кампанію, удзельнічаў у будаўніцтве энергетычных аб'ектаў у Іраку. Узначальваў Запалярную будаўнічую кампанію (ЗСК). Нядаўна стаў гендырэктарам «Прамысловай будаўніча-мантажнай кампаніі». Дадзеныя структуры належаць групе «Нарыльскі нікель».

Гендырэктарам і асноўным уладальнікам «Нарнікеля» з'яўляецца Уладзімір Патанін. Але ўсе апошнія гады кантроль над кампаніяй актыўна аспрэчвае іншы алігарх Алег Дзерыпаска.

Наліўка ўваходзіць у спіс афіляваных асоб «Нарнікеля», адзначае tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930