Знайсці
05.05.2018 / 14:0087РусŁacБел

У Расіі дзясяткі тысяч выйшлі на антыпуцінскія акцыі «Ён нам не цар». На пратэстоўцаў нацкавалі казакаў

Пратэсты адбыліся на заклік антыкарупцыйнага блогера Аляксея Навальнага. У Маскве людзі перакрылі Страсны бульвар, а ў Пецярбургу — Неўскі праспект. Сотні затрыманых у Маскве, Якуцку, Чэлябінску, Краснаярску.

Акцыі прымеркаваныя да інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна на новы прэзідэнцкі тэрмін, прызначанай на 7 мая.

Акцыі пачаліся на Далёкім Усходзе і ў Сібіры — ва Уладзівастоку, Хабараўску, прайшлі ў Омску, Навасібірску, Екацерынбургу, іншых гарадах.

У Маскве людзі збіраюцца на Пушкінскай плошчы, у Санкт-Пецярбургу — на Дварцовай. 

Паводле ацэнак СМІ, затрымана каля тысячы чалавек: у Краснаярску — як мінімум, 45 чалавек, у Якуцку — 74 чалавекі, ёсць затрыманыя ў Томску, Чалябінску — 97 чалавек, Пензе, Барнауле, Новакузнецку, Маскве, Пецярбургу. 

Навальны начаваў на канспіратыўнай кватэры, каб не арыштавалі да пачатку акцыі. Яго схапілі на плошчы, але ён паспеў выступіць.

У Маскве на дэманстрантаў нацкавалі казакаў з нагайкамі, але пратэстоўцы ўсё адно перакрылі Страсны бульвар, адбыліся сутычкі з АМАПам, частка маніфестантаў была настроеная рашуча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930