Знайсці
04.05.2018 / 22:2615РусŁacБел

БЧ запусціць дадатковыя цягнікі на марскія курорты

Беларуская чыгунка ў новым турыстычным сезоне запускае новыя маршруты да курортаў Чорнага, Азоўскага і Балтыйскага мора.

У дадатак да ўжо існуючых маршрутаў у кірунку Адлера, Анапы, Мінеральных Вод, Адэсы, з 1 чэрвеня па 21 верасня аднаўляе сваё штодзённае курсіраванне цягнік міжнародных ліній №100/99 Мінск—Новааляксееўка з прычапной групай бесперасадачных вагонаў да Бярдзянска.

Цягнік №94/93 Мінск—Адэса з прычапной групай бесперасадачных вагонаў Баранавічы—Мінск—Херсон у летні перыяд будзе курсіраваць штодня.

Таксама з 10 чэрвеня па 7 верасня Беларуская чыгунка прапануе пасажырам маршрут да Балгарскага ўзбярэжжа Чорнага мора Мінск—Варна праз Львоў, Івана-Франкоўск і Бухарэст. Цягнік №451 будзе адпраўляцца з Мінска 10, 15, 22, 27 чэрвеня, 4, 9, 16, 21, 28 ліпеня, 2, 9, 14, 21, 26 жніўня, 2, 7 верасня ў 17.38 і прыбываць у Варну ў 10.30 12, 17, 24, 29 чэрвеня, 6, 11, 18, 23, 30 ліпеня, 4, 11, 16, 23, 28 жніўня, 4, 9 верасня адпаведна.

З Варны цягнік №452 будзе адпраўляцца 12, 17, 24, 29 чэрвеня, 6, 11, 18, 23, 30 ліпеня, 4, 11, 16, 23, 28 жніўня, 4, 9 верасня ў 18.45, і прыбываць у Мінск 14, 19, 26 чэрвеня, 1, 8, 13, 20, 25 ліпеня, 1, 6, 13, 18, 25, 30 жніўня, 6, 11 верасня ў 11.09 адпаведна.

На Балтыйскае ўзбярэжжа можна дабрацца цягніком Мінск—Рыга, зрабіўшы перасадку ў Рызе да Юрмалы. Цягнік адпраўляецца з Мінска па няцотных чыслах у 20.38, прыбыццё ў Рыгу — 08.28; з Рыгі па цотных чыслах у 20.00, прыбыццё ў Мінск — 07.50.

Таксама даехаць да Балтыйскага мора можна штодня цягніком №805/806, а па выхадных днях дадатковым цягніком №801/802 Мінск—Вільнюс з перасадкай у Вільнюсе да Палангі.

Акрамя таго, з 1 чэрвеня па 29 верасня падоўжаны маршрут руху цягніка №371/372 Магілёў—Львоў да Трускаўца.

Цягнік будзе курсіраваць праз дзень адпраўленнем па няцотных чыслах з Магілёва і па цотных чыслах з Трускаўца.

З Магілёва цягнік будзе адпраўляцца ў 15.40, Мінска — 19.43, Баранавічаў — 22.35 і прыбываць у Трускавец на наступныя суткі ў 13.20.

З Трускаўца цягнік будзе адпраўляцца ў 15.00 і прыбываць на наступныя суткі ў Баранавічы ў 6.33, Мінск — 9.21, Магілёў — 13.25.

Да Львова і назад цягнік ідзе з дзеючым раскладам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930