Знайсці
04.05.2018 / 19:3325РусŁacБел

Адзінокая пенсіянерка завяшчала €1,5 мільёна кату

У Італіі кот атрымаў у спадчыну ад гаспадыні багацце ў 1,5 мільёна еўра, паведамляе мясцовае выданне Il Giornale di Vicenza.

Кот Пілу.

Чэчылія Анна з Вероны, гаспадыня чорна-белага ката па мянушцы Пілу, ўсё жыццё працавала ў Савеце міністраў Італіі. Жанчына памерла ў 88 гадоў. У яе не было мужа і дзяцей, і незадоўга да смерці яна завяшчала ўсе свае грошы хатняму ўлюбёнцу, якога некалькі гадоў таму падабрала на вуліцы.

Багаццем Пілу распараджаюцца прадстаўнікі Фонду ўкладчыкаў. Згодна з воляй Анны, на гэтыя грошы кату павінны аказваць паслугі ветэрынара, забяспечваць камфортнае жыллё і задавальняць усе яго патрэбы. Цяпер жывёла жыве ў прытулку ў Мілане, аднак яму шукаюць новага ўладальніка. У яго не будзе права распараджацца багаццем ката, і ён будзе абавязаны даваць справаздачу за выдаткаваныя на яго сродкі.

Пасля смерці Пілу грошы дастануцца адной з зоаабарончых арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930