Знайсці
04.05.2018 / 19:201РусŁacБел

Трамп дамовіўся з Кімам пра час і месца сустрэчы

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб узгадненні месца і даты сустрэчы з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам.

«У нас ёсць дата, у нас ёсць месца», — цытуе Трампа Bloomberg.

Аднак, дэталяў Трамп не стаў удакладняць.

Па дадзеных тэлеканала CNN, лідар КНДР і прэзідэнт ЗША правядуць сустрэчу ў дэмілітарызаванай зоне Пханмунджом паміж дзвюма Карэямі.

Журналісты паведамляюць, што лідара Паўночнай Карэі пераканаў у гэтым кіраўнік Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін. Таксама адзначаецца, што частка мерапрыемстваў падчас сустрэчы можа адбыцца на тэрыторыі КНДР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930