Знайсці
04.05.2018 / 16:349РусŁacБел

У Барысаве вынеслі чарговы прысуд за дзядуху

У Барысаве вынеслі прысуд сяржанту Арцёму Бердніку, які служыў у 72-м навучальным цэнтры ў Печах, паведамляе сайт Вярхоўнага суда. Яго прысудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Фота: Вольга Шукайла, Tut.by.

Арцём Берднік быў камандзірам падраздзялення ў вайсковай часці ў Печах пад Барысавам, дзе ў верасні 2017 году загінуў Аляксандар Коржыч.

Ён быў прызнаны вінаватым у перавышэнні службовых паўнамоцтваў, а таксама ў перавышэнні ўлады з гвалтам.

Акрамя пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады, Бердніка прысудзілі да канфіскацыі маёмасці і пазбавілі права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на 5 гадоў. Таксама яго пазбавілі вайсковага звання «сяржант».

Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930