Знайсці
03.05.2018 / 22:3615РусŁacБел

Лідчанкі прыкінуліся прастытуткамі, каб скрасці 200 рублёў

Дзве 18-гадовыя жыхаркі Ліды шукалі спосаб падзарабіць, і яны вырашылі паспрабаваць заняцца сэкс-бізнэсам. Дзяўчаты вырашылі прадставіцца прастытуткамі, піша партал 0154.by.

Праз інтэрнэт яны знайшлі кліента, дамовіліся з ім пра месца сустрэчы, пра суму, якую яму прыйдзецца заплаціць за задавальненне — сышліся на 200 рублях.

Вечарам мужчына, як і дамаўляліся, прыйшоў на сустрэчу. Дамы таксама былі на месцы. Калі кліент перадаў ім грошы, то дзяўчаты кінуліся ўцякаць. Яны разлічвалі, што мужчына не пагоніцца за імі — не захоча даводзіць справу да агульнага ведама.

Але яны памыліліся: той апынуўся нежанатым, быў разведзены, асабліва не перажываў за сваю рэпутацыю і сам усё расказаў міліцыі.

Цяпер у адносінах да лідчанак распачата крымінальная справа па артыкуле «Махлярства». Ім можа пагражаць да 4 гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930