Знайсці
03.05.2018 / 21:362РусŁacБел

Берасцеец атрымаў у падарунак ад сяброў скрадзенага сабаку

Берасцеец атрымаў у падарунак ад сяброў скрадзенага сабаку, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Ілюстрацыйнае фота.

У пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна мясцовы жыхар выйшаў па ваду і не зачыніў за сабой веснічкі. Следам за гаспадаром на дарогу выбег мопс. У гэты час на аўтамабілі праязджала кампанія маладых людзей. Аднаму з іх прыйшла ў галаву ідэя забраць сабаку з сабой. Прыехаўшы ў Брэст, прыяцелі падарылі сабаку сябру. Той у сваю чаргу перадарыў яе знаёмаму.

Між тым гаспадар мопса звярнуўся з заявай у міліцыю і размясціў аб'явы ў сацыяльных сетках. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сабаку знайшлі і вярнулі ўладальнікам. У хуткім часе быў затрыманы і завадатар крадзяжу. Ім аказаўся непрацуючы жыхар Брэста 1995 года нараджэння. Па дадзеным факце распачата крымінальная справа па ч.1 арт.205 КК (таемнае выкраданне маёмасці, крадзеж).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера