Знайсці
03.05.2018 / 14:5133РусŁacБел

Намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі: «Я не раблю вялікіх адрозненняў паміж беларусамі і рускімі»

У кулуарах выставы «СМІ ў Беларусі — 2018» «Наша Ніва» пагутарыла з Паўлам Лёгкім — намеснікам міністра інфармацыі. 

Лёгкі займае гэту пазіцыю нядаўна, ад пачатку 2018 года. Дагэтуль ён пяць год працаваў у Расіі ў беларускім пасольстве, яшчэ раней узначальваў прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі. 

Што змянілася ў Беларусі за час работы ў Маскве? Чым адрозніваюцца народы? — такія пытанні мы задалі чыноўніку. 

Фота Сяргея Гудзіліна.

«Я не раблю вялікіх адрозненняў, што датычыць народаў, — сказаў Лёгкі. — А так… Шмат новага, канечне. Мне падабаецца, што з'явілася шмат новых будынкаў, што ўкараняюцца новыя тэхналогіі. Словам, мне падабаецца ў Беларусі. Масква — гэта выдатны горад, прыгожы, але цяжкі для жыцця. Дома і мне, і маёй сям'і лепш, дыхаецца тут лягчэй. У кожнага горада свой рытм. Там свой рытм, жудасны трафік: у Мінску я магу планаваць шмат спраў і зрабіць іх у розных кропках горада. А ў Маскве больш за дзве справы проста не сплануеш», — сказаў Лёгкі. 

Таксама мы пацікавіліся, якія замежныя тэлеканалы падабаюцца чыноўніку. 

«Я асветніцкія перадачы люблю: гісторыя, падарожжы, што звязана з прыродай. Там, мне можна і паглядзець, і адпачыць адначасова: National Geographic, Discovery, Viasat History», — сказаў ён. 

На пытанне, калі беларускія каналы па якасці кантэнта дагоняць названыя, Лёгкі аджартаваўся: «Спытайце ў нашых паважаных кіраўнікоў каналаў. Я думаю, ім варта адрасаваць гэтае пытанне. Усё ў іх руках, я не магу ўмешвацца ў рэдакцыйную палітыку».

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930