Знайсці
03.05.2018 / 13:5460РусŁacБел

Названы найгоршы рок-музыкант усіх часоў. Вынік чаканы

AFP

Партал Vulture склаў рэйтынг з 214 музыкаў, якія ўвайшлі ў Залу славы рок-н-ролу. Самы ніжні радок у спісе заняў амерыканец Джон Бон Джові і яго гурт Bon Jovi.

Па словах музычных крытыкаў, удзельнікі Bon Jovi граюць не ў рок-гурце, а ў фільме пра рок-гурт, і за 30 з лішнім гадоў існавання калектыву яны не выпусцілі ніводнага хіта. Бунтарскі стыль рокераў аўтары спісу палічылі залішне прэтэнцыёзным і фальшывым.

213-ы радок рэйтынгу заняў гурт Queen, названы «самым пераацэненым калектывам у гісторыі поп-музыкі». Адзначаецца, што ў ЗША слава калектыву хутка прайшла і зноў загаварылі пра яго толькі пасля смерці фронтмэна Фрэдзі Мэрк'юры. Трэцяй найгоршай групай у гісторыі рок-н-ролу стала створаная ў 1973 годзе Journey, яна апынулася на 212-м месцы.

Найлепшым рок-музыкам, які ўвайшоў у Залу славы, крытыкі прызналі Чака Бэры, які памёр у сакавіку 2017-га ва ўзросце 90 гадоў.

Яго абвясцілі заснавальнікам року і адным з самых важных прадстаўнікоў амерыканскай культуры XX стагоддзя.

На другім радку — брытанскі калектыў The Beatles. Трэцяе месца заняў Боб Дылан. У топ-10 таксама трапілі Элвіс Прэслі, Джэймс Браўн, Прынс, групы Ramones і Nirvana, спявак Бадзі Холі і блюзмэн Мадзі Уотэрс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера