Даслаць навіну
Знайсці
7
З дурфаку / адказаць
04.05.2018 / 12:34
Скрынячка
5
хамса / адказаць
04.05.2018 / 12:36
слоік.. слоічак.. бо слоўнік цвердзіць: слоік - невялікая шкляная або гліняная пасудзіна.
зараз дадалася шчэ пластыкавая.. дык што?
136
Фюрер / адказаць
04.05.2018 / 12:37
То есть вы прямо здесь и сейчас создаёте "мову"?
17
Бур'ян Лугавы / адказаць
04.05.2018 / 12:37
Хочаце з'арыгінальнічаць, назавіце пушкаю. 
4
Пол / адказаць
04.05.2018 / 12:41
На Ваўкавышчыне слова "кубарка" ці "кубарак" таксама ўжываецца. Цікава, што ў адных вёсках яго ведаюць, а ў суседніх, бывае, не. Магчыма, гэта зьвязана з паходжаньнем гэтых вёсак, бо слова, відавочна, балцкага кораню.
6
Чытач / адказаць
04.05.2018 / 12:51
Тара
17
Несцераў / адказаць
04.05.2018 / 12:57
Чалавек не ведае элементарнай беларускай лексікі, але затое "плястмасавыя хрэні" (я так разумею, гэта аўтэнтычная тарашкевіца і лексіка адпаведна Віленскага краю). Не ведаю, можа, хтосьці есць з "плястмасавай хрэні", а я ем з пластыкавых кубачкаў, праз а, л цвёрдае.
2
Žvir / адказаць
04.05.2018 / 13:03
Tak, dakladna, toļki pudelak ! jašče dzie-nidzie kažuc` "pudelka".
0
Pauliuk / адказаць
04.05.2018 / 13:04
"Чыкула" - варыянт з-пад Валожына
18
:))))))))))) / адказаць
04.05.2018 / 13:07
пласмасавая..
 хрэнь - плахрэнь, плахрэнька)
ёмістасьць - плаёмка )
бутылка - плабутка )
талерка - плаерка )
тазік - плазік )
хрэнь, тыпу па йёгурт - йёпла )
- ды ну вас )))))))))))

0
сьмерць фашыстам / адказаць
04.05.2018 / 13:11
Фюрер, а чаму не? Новае,што спадарожнiчае з намi i чаго раней не было павiнна мець назву i спосаб агучвання нашымi словамi,прыемнымi...
2
гусь крыштальная / адказаць
04.05.2018 / 13:16
Фюрер,
мова - толькі тое што жывое.
мова - вопыт продкаў.
сістэма МЫСЬЛЕНЬНЯ і зносін паміж сабой і сусьветам шматлікіх пакаленьняў з глыбінь мінулых цяпер і ў прышласьць часу.
мова - вопыт ТЫХ кто КАРЫСТАЕЦЦА каб ЖЫЦЬ.
жыць моцна і напоўніцу.
мова - тое што толькі мовай калі - СТВАРАЕЦЦА і ўдасканальваецца праз СІСТЭМНЫ здабытак.
мова - сродак і АСЯРОДЗЬДЗЕ.
зьберажэньне.
карыстаньне.
пошук.
хараство.
мова - ДЛЯ СЯБЕ.



0
Andrews / адказаць
04.05.2018 / 13:23
На Наваградчыне таксама ўжываюць слова "кубарка".
1
Важар / адказаць
04.05.2018 / 13:27
Фюрер,  а па вашаму хто стварае мову?!  Менавіта народ, людзі якія размаўляюць,стасуюцца паміж сабой , у дадзеным выпадку, па беларуску.  І толькі  рэальныя носьбіты мовы маюць, выключнае, права  на яе ўдасканаленьне. Калі людзі, якія мовай не валодаюць, пачынаюць у гэта ўмешвацца, гэта непрыстойна.
2
Мік-Цвік / адказаць
04.05.2018 / 13:29
Мы кажам плястык (на "стакан")- па аналогіі са шклянкай (са шкла), бляшанка (з бляхі-жалеза). А калі гэта пласмасавае нешта ў выглядзе слоіка, то слоік. Калі папяровы "стаканчык"-рулька. А прапанова даволі слушная-трэба браць пад увагу ды карыстацца)
3
Галіна / адказаць
04.05.2018 / 13:31
Пластыкоўка. 
1
ўантуфры / адказаць
04.05.2018 / 13:39
Пол, "кубарка" - балцкага ? А чаму ж палякі кажуць "кубэк", мабыць яны - балты ?
10
Так думаю / адказаць
04.05.2018 / 13:58
ўантуфры, а палякі і ёсьць балты. Заходнія балты.
Прынамсі мазуры ды памаране (карэнныя).
І беларусы -- балты. Заходнія балты.
Прынамсі ў паўночна-заходняй, паўночнай ды цэнтральнай Беларусі. 
2
не важно / адказаць
04.05.2018 / 14:10
Манерка надо назвать. Это так назывались раньше фляжки. 
7
Бур'ян Лугавы / адказаць
04.05.2018 / 14:26
Сур'ёзна, ніхто не ведае слова "пушка" не ў значэнні "гармата"? 
Беларусы вы гм... як мёд ліпавыя.

Buhsa -> puszka -> пушка
3
Кубачак / адказаць
04.05.2018 / 14:28
Мы ў сваёй сям'і называем пластыкавую ёмістасць у якой прадаюць смятану і ёгурт выключна кубачак.

- Каханне, падай калі ласка кубачак са смятанай.

альбо

- Хочаш ёгурт у кубачку ці ў бутэльцы?

Кубачак - гэта вельмі нармалёвае слова :)
1
ст. / адказаць
04.05.2018 / 14:29
Кубачак,калi малой емiстасьцi,а з чаго зроблены, ды хоць берасьцяны,глiняны, шкляны,нават печаны,як для марозiва...
3
ўантуфры / адказаць
04.05.2018 / 14:37
Так думаю, палякі з памаранамі - балты ? А чаму яны па-славянску гамоняць ? Што тычыцца "кубку", то у ангельскай мове напрыклад ёсць слова "cup", так што "кубэк" - больш верагодна германскага паходжання, с польскім суфіксам "эк".
2
папагена / адказаць
04.05.2018 / 14:39
Кубачак. Ад таго, што ён з вечкам, сутнасць не змяняецца.
50
Шпаковский / адказаць
04.05.2018 / 14:47
Не хватает в мове слов. Змагары на ходу придумывают. В русском языке все просто
3
Ализар / адказаць
04.05.2018 / 14:50
чаропка?
1
Žvir / адказаць
04.05.2018 / 15:00
Так думаю,
Прынамсі мазуры ды памаране (карэнныя).
Dyk heta kašuby, a nie "balty". Tusk, napryklad, kašub...
 
2
Žvir / адказаць
04.05.2018 / 15:13
Darečy, ad bielaruskaha slova "pudelak" pachodzic` i latyskaje slova, jakoje maje blizki sens. Napryklad, kupliajucy piva, zviartajucca da pradaūca: "Divas pudeles alus, ludzu"... 
0
Šarkoŭski pan / адказаць
04.05.2018 / 15:25
Шпаковский
В русском языке все просто.

Ну і як па-расейску будзе? "Ендова"?
0
Лютабор / адказаць
04.05.2018 / 15:28
Не ёгурт, а ёгур! Мая прабабуля, прынамсі менавіта так казала - а яна была сапраўдным вясковым носьбітам жывой народнай гаворкі.
0
Магнат / адказаць
04.05.2018 / 16:21
Я и по-русски не знаю как это называется. Никогда не слышал, чтобы кто-то упоминал пустую упаковку из-под йогурта.
0
ст. / адказаць
04.05.2018 / 16:23
Šarkoŭski pan, Хрянова?
0
NavuchencaBK / адказаць
04.05.2018 / 16:23
Фюрер, капут!
20
Леся / адказаць
04.05.2018 / 17:01
Стаканчык. Вся Могилёвщина так говорит, уж простят пусть борцы за чистоту языка.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера