Знайсці
02.05.2018 / 17:519РусŁacБел

Пасля публікацый у СМІ вазочнік у Гомелі, якому патрэбен пад'ёмнік, сабраў неабходную колькасць подпісаў

Інваліду-вазочніку з Гомеля Андрэю Антоненку атрымалася ўгаварыць суседзяў дазволіць усталяваць у пад'ездзе пад'ёмнік. Не ўсіх, але многіх — і гэтага ўжо дастаткова, піша Tut.by.

Фото: Иван Яриванович, TUT.BY

— Мама з намеснікам кіраўніка адміністрацыі і старшынёй таварыства абышлі кватэры. З 118 тых, хто прыняў удзел у галасаванні уласнікаў «за» выказаліся 79 чалавек. Старшыня сказала, што паводле статуту МС гэтага дастаткова, — паведаміў Tut.by Андрэй.

Цяпер, па словах хлопца, засталося толькі чакаць: бо гарадскія ўлады паабяцалі знайсці спонсараў для ўсталявання канструкцыі.

Нагадаем, вазочнік Андрэй Антоненка ўжо тры гады дамагаецца ўсталявання ў пад'ездзе, дзе пражывае, пад'ёмніка, які дазволіў бы яму пераадольваць сем прыступак ад ліфта да дзвярэй пад'езда і выязджаць на вуліцу.

Спачатку адпіраліся чыноўнікі, наракаючы на тое, што хлопец зарэгістраваны ў іншай кватэры, а такім чынам, пад'ёмнік яму належыць толькі па месцы прапіскі. Але пасля візіту Андрэя да мэра горада праблема пачала вырашацца. Праўда, як толькі мясцовыя ўлады паведамілі, што гатовыя дапамагчы з пад'ёмнікам, узбунтаваліся суседзі, якія на сходзе нечакана і амаль аднагалосна выказаліся супраць яго ўсталявання.

Аб праблеме сталі пісаць СМІ, і неўзабаве многія жыхары дома па вуліцы Народнага Апалчэння сталі мяняць сваё меркаванне.

— Я, безумоўна, рады, што неабходную колькасць подпісаў удалося сабраць — гэта хай і маленькая, але перамога. Але нас яшчэ чакае доўгі шлях да прыняцця людзей з інваліднасцю. Усталяванне пад'ёмніка — гэта маленькі крок на гэтым шляху для мяне і вялікі — для ўсяго грамадства, — падзяліўся эмоцыямі Андрэй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера