Знайсці
02.05.2018 / 17:375РусŁacБел

У Мінску затрыманы падазраваны ў арганізацыі канала пастаўкі наркотыкаў з Літвы

Падазраванага ў арганізацыі канала пастаўкі наркотыкаў з Літвы ў Беларусь затрымалі ў Мінску, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Міліцыя затрымала мужчыну на Прывакзальнай плошчы. Мінчанін вяртаўся з Вільнюса. Пры сабе ў яго знойдзена і канфіскавана 175 таблетак экстазі, 40 г метамфетаміну, 10 г гашышу і 5 г какаіну.

Як патлумачыў мужчына, тавар прызначаўся для адкрыцця аднаго з мінскіх забаўляльных устаноў. Забароненыя рэчывы мінчанін ужываў сам, раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў.

У дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа па ч.3 арт.328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930