Знайсці
02.05.2018 / 16:1632РусŁacБел

Маці асуджаных за наркотыкі прыйшлі ў Адміністрацыю прэзідэнта ФОТАФАКТ

2 мая актывісткі «Матчынага руху-328» наведалі Адміністрацыю прэзідэнта і сустрэліся з кіраўніком адміністрацыі Наталляй Качанавай. Жанчын запрасілі ў Мінск пасля таго, як яны абвесцілі галадоўку.

27 красавіка сямёра жанчын абвесцілі беcтэрміновую галадоўку. У кожнай з іх хтосьці ў сям’і быў асуджаны па артыкуле 328 Крымінальнага Кодэкса, то бок за распаўсюд наркотыкаў. Мэтай галадоўкі было дамагчыся сустрэчы з Лукашэнкам, міністрам унутраных спраў Шуневічам, генпракурорам Канюком і іншымі чыноўнікамі.

У выніку, улады запрасілі жанчын на размову ў Адміністрацыю прэзідэнта. У сваю чаргу галадоўшчыцы папрасілі далучыцца да візіту прадстаўнікоў незалежных СМІ.

Агулам галадае 14 жанчын, у Мінск прыехалі сямёра. Большасць адмовілася ад каментараў, кажуць, вельмі слабыя. Але Ліяна Шуба і Таццяна Канеўская паведамілі журналістам, што хоць гэтае мерапрыемства і «вялікі крок да дыялогу», але галадоўка пасля працягнецца.

Далейшую стратэгію паводзінаў жанчыны вырашаць па выніках сустрэчы.

«Але я ўпэўненая, што ўрад не дасць мацярам проста так загінуць», — сказала Канеўская.

Таксама пад Адміністрацыю з Расіі прыехала маці Ірыны Сямянякі, дзяўчыны, якая праходзіла па «справе 17». У 2016 годзе 27-гадовую

Сямяняку асудзілі на 16 гадоў. Яе маці кажа, што адмыслова прыехала ў Беларусь і таксама гатовая абвясціць галадоўку, а пасля выйсці з плакатамі пад расійскае пасольства.

«Мая дачка атрымала дзікі тэрмін толькі за тое, што была экс-каханкай Канстанціна Вілюгі (лідара злачыннай групы, якая займалася продажам наркотыкаў. Вілюга атрымаў 20 гадоў — пр. НН)», — упэўненая жанчына. Яна кажа, што неабходна пераглядзець тэрміны асуджаных, але ў плён сённяшняй сустрэчы асабліва не верыць.

Улад Швядовіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930