Знайсці
01.05.2018 / 13:451РусŁacБел

У Сан-Паўлу пасля пажару абрынуўся 26-павярховы будынак

У цэнтры бразільскага мегаполіса Сан-Паўлу абрынуўся шматпавярховы дом, ахоплены полымем. Па папярэдніх звестках, загінуў адзін чалавек. Будынак быў афіцыйна выведзены з эксплуатацыі, у ім жылі сквотары.

Па дадзеных паліцыі, будынак быў афіцыйна выведзены з эксплуатацыі, у ім жыло не менш за 80 сквотараў. Частку жыхароў удалося своечасова эвакуяваць. Па дадзеных тэлеканала Globo, у будынку было 26 паверхаў, на якіх жылі 50 чалавек. У пажары загінуў адзін чалавек, трое — прапалі без вестак.

Агонь перайшоў на суседні будынак, але пагрозы яго абвалу няма. Месца абвальвання і некалькі навакольных кварталаў ачэпленыя паліцыяй і пажарнымі. Па дадзеных пажарнай службы Сан-Паўлу, у аперацыі па ліквідацыі наступстваў удзельнічаюць 160 чалавек і 57 адзінак тэхнікі. Частка людзей паспелі эвакуіраваць. 

Будынак быў пабудаваны ў 1960-я гады.

Сан-Паўлу з'яўляецца найбуйнейшым горадам Бразіліі, самым густанаселеным у Паўднёвым паўшар'і і адным з самых густанаселеных у свеце (каля 20 млн чалавек, у тым ліку прыгарады). Адной з праблем горада з'яўляецца недахоп жылля і выбуховы рост халупаў-фавелаў на ўскраінах. У той жа час цэнтральныя раёны Сан-Паўлу дэградуюць, пусцеюць. У іх самавольна селяцца найбяднейшыя гараджане-сквотары. Сан-Паўлу таксама вядомы сваёй крымінагеннай абстаноўкай.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930