Знайсці
26.04.2018 / 19:046РусŁacБел

Больш за 80% мінчукоў няправільна харчуюцца не дома: недаядаюць у абед і злоўжываюць тлушчамі

Больш за 80% мінчукоў сілкуюцца няправільна: з'ядаюць на абед менш, чым на вячэру, злоўжываюць тлушчамі і спажываюць мала бялкоў і складаных вугляводаў. Такія вынікі сацыяльнай ініцыятывы «Цудоўна перакусіць з Exponenta», падчас якой дыетолагі праверылі якасць харчавання офісных работнікаў, распавялі арганізатары.

Рэвізіі офісных ссабоек і абедаў прайшлі выбарачна ў офісах сталічных кампаній. Сярод іх аказаліся «Куфар», Oxagile, «Газпромнефть», «Сігмаполюс» (МФК «Тытан») і «Франдэса». Для ацэнкі якасці і адэкватнасці харчавання былі абраныя малыя прыёмы ежы (другія сняданкі, падвячорак) у форме ссабоек і асноўныя прыёмы ежы супрацоўнікаў. У першую чаргу спецыялістаў па харчаванні цікавілі іх прадуктовы склад і каларыйнасць.

Асноўным адкрыццём эксперыменту стала тое, што мінчане ў абед недаядаюць. Так, каларыйнасць трапезы або перакусу складае ў сярэднім 300—500 кілакалорый, што амаль удвая (на 40—50%) ніжэй за рэкамендаваную энергетычную каштоўнасць абеду. Сціплы абед офісныя работнікі звычайна кампенсуюць багатай вячэрай, што і прыводзіць да залішняй масы цела і атлусцення.

«Вынікі прымушаюць задумацца. Прычынай пераядання падчас вячэры з'яўляецца недастатковая энергетычная каштоўнасць абеду і сняданку. То бок многія большую частку дня абмяжоўваюць сябе ў ежы, а затым «адрываюцца» падчас вячэры ці нават перад сном. І гэта ператвараецца ў дрэнную звычку», — адзначыла вядучы дыетолаг Цэнтра аздараўленчага харчавання, эксперт праекта «Цудоўна перакусіць з Exponenta» Надзея Рабава.

Яшчэ адна праблема — незбалансаванае харчаванне. У абедзенных комплексах і ссабойка мінчан пераважаюць тлушчы, а паўнавартасных бялкоў і складаных вугляводаў недастаткова.

«У большасці офісных работнікаў, з якімі мы размаўлялі, адсутнічаюць карысныя малыя прыёмы ежы. Замест іх часцей за ўсё выкарыстоўваюцца шакалад, хлеба-булачныя вырабы і гэтак далей. Нельга назваць карыснымі і ссабойкі з адных толькі чабурэкаў і бутэрбродаў», — удакладніла эксперт.

Дыетолаг раіць мінчукам прытрымлівацца прынцыпу «здаровай талеркі», адна палова якой прадстаўлена гароднінай і (або) садавіной, адна чвэрць — бялковай ежай, другая чвэрць — крупамі і збожжавымі прадуктамі. Тым, хто жадае быць энергічным на працягу ўсяго дня, важна ўключаць у дзённы рацыён кашы — крыніцы складаных вугляводаў. А дэфіцыт бялку можна кампенсаваць мясам, яйкамі, малочнымі прадуктамі і бабовымі.

Вялікую каштоўнасць уяўляе сыроватачны бялок. Ён змяшчае амаль усе незаменныя амінакіслоты і хутка засвойваецца арганізмам. Так, порцыя напою Exponenta Active змяшчае да 26 грамаў бялку, тады як той жа ёгурт — усяго каля 6 грамаў.

«Малочныя прадукты на аснове сыроватачна бялку, такія як Exponenta Active, дапамагаюць збалансаваць абед, калі ў ім недастатковая колькасць бялку. Яны таксама могуць служыць выдатным варыянтам малога прыёму ежы (другога сняданку, падвячорку). Бялкі неабходны нашаму арганізму для таго, каб добра сябе адчуваць, выдатна выглядаць, мець моцны імунітэт, высокую працаздольнасць», — патлумачыла эксперт.

У многіх офісах сустракаецца «стрэсавае харчаванне» — з цукеркамі, печывам і іншымі прысмакамі. «Хаця, калі прытрымлівацца правіла «здаровай талеркі», то арганізм будзе атрымліваць досыць энергіі і без прысмакаў. І тады не будзе ўзнікаць «цукерачнай» залежнасці, — запэўніла Надзея Рабава. — Глюкозу можна атрымаць з каш, гародніны, садавіны. Вядома, прысмакі дазваляюць гэта зрабіць хутчэй, але павялічваецца нагрузка на падстраўнікавую залозу, павышаецца рызыка развіцця атлусцення. Не «заядайце» стрэс цукеркамі, а паспрабуйце харчавацца правільна — тады будзе лягчэй пераносіць разумовыя і фізічныя нагрузкі».

У той жа час ідэі здаровага харчавання паступова прыжываюцца ў Мінску. Так, каля траціны офісных работнікаў імкнуцца выконваць прынцып «здаровай талеркі». «Яны імкнуцца харчавацца збалансавана, прытрымліваюцца прынцыпаў рацыянальнага харчавання і спажываюць дастаткова вадкасці. Што спрыяе захаванню і ўмацаванню здароўя і дазваляе забяспечыць ім актыўнае даўгалецце. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, стан здароўя чалавека на 50% залежыць ад ладу жыцця — у тым ліку ад якасці харчавання», — заўважыла дыетолаг.

У ідэале 70% рацыёну павінна быць карысным, а 30% можа быць прадстаўлена любымі стравамі. «Аднак далёка не заўсёды такая прапорцыя выконваецца. Праблема лішняй вагі актуальная больш чым для паловы офісных работнікаў Мінска. Пры дэфіцыце часу і звычцы перакусваць на хаду складана харчавацца правільна. Напоі Exponenta, у якіх шмат сыроватачна бялку, якраз і закліканы збалансаваць рацыён мінчукоў з сядзячай працай», — падкрэсліў галоўны тэхнолаг кампаніі-вытворцы Міхаіл Глушакоў.

Што цікава, карысныя ўласцівасці бялковых прадуктаў пры зніжэнні лішняй вагі і прафілактыцы хвароб сасудаў і сэрца раней даказаў Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі. Перадклінічныя даследаванне паказала, што напоі Exponenta спрыяюць павелічэнню мышачнай тканкі без назапашвання падскурна-тлушчавай абалонкі і зніжэнню ўзроўню халестэрыну.

Сацыяльны праект «Цудоўна перакусіць з Exponenta» рэалізаваў вытворца аднайменных напояў. На працягу некалькіх тыдняў дыетолагі наведвалі офісы вядомых кампаній, а кожны работнік мог атрымаць індывідуальную кансультацыю, даведацца склад свайго цела і палепшыць свой рацыён харчавання. Падчас візітаў ацэнцы былі падвергнуты малыя прыёмы ежы, ссабойкі і паўнавартасныя абеды супрацоўнікаў, у тым ліку наколькі яны каларыйныя і збалансаваныя. Так, аптымальныя суадносіны бялкоў, тлушчаў і вугляводаў у рацыёне складае «1/0,9-1,1/3-4», а сярэдняя энергапатрэба офіснага працаўніка вар'іруецца ад 2100 да 2500 кілакалорый.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера