Знайсці
26.04.2018 / 20:3143РусŁacБел

Сацыёлагі назвалі лідараў прэзідэнцкага рэйтынгу ва Украіне

Кіраўнік украінскай партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка стала лідарам прэзідэнцкага рэйтынгу: яе гатовыя падтрымаць 9% жыхароў Украіны. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага сацыялагічнай групай «Рэйтынг».

Дзеючы прэзідэнт краіны Пятро Парашэнка набірае 5%, як і лідар радыкалаў Алег Ляшко. Палітыкаў, як сведчаць дадзеныя даследавання, апярэджваюць лідар музычнага гурту «Акіян Эльзы» Святаслаў Вакарчук і шоўмэн Уладзімір Зяленскі (у абодвух па 6%).

Сярод тых, хто сапраўды збіраецца ўдзельнічаць у галасаванні і вызначыўся са сваім кандыдатам (гэта каля 2/3 рэспандэнтаў), таксама лідзіруе Цімашэнка. Ёй маюць намер аддаць свае галасы 14%. Парашэнка і Вакарчук набіраюць па 9%, Зяленскі і Ляшко — па 8%.

Пры гэтым цяперашні кіраўнік дзяржавы ўзначаліў антырэйтынг: амаль палова апытаных заявілі, што ні ў якім разе не стануць за яго галасаваць. Ляшко атрымаў па гэтым паказчыку 25%, Цімашэнка — 24%.

Сярод кандыдатаў «другога выбару» (тыя, за каго аддадуць галасы людзі, якія не знайшлі ў спісах свайго асноўнага кандыдата), лідарам стаў Зяленскі — 6%. Цімашэнка і Вакарчук і Ляшко атрымалі па 4%, Парашэнка — 2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930