Знайсці
26.04.2018 / 20:3224РусŁacБел

Кабякоў распавёў, хто зоймецца стварэннем новага «ІТ-міністэрства» і як будуць будаваць лічбавую краіну

Рада па развіцці лічбавай эканомікі прапрацуе пытанне стварэння адпаведнага міністэрства. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на першым пасяджэнні савета, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Прапанову па стварэнні «моцнага і эфектыўнага міністэрства» ў IT-сферы выказаў Аляксандр Лукашэнка падчас нядаўняга звароту да парламента і народа. 

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што задача па ператварэнні Беларусі ў ІТ-краіну прадугледжвае глабальнае асваенне новых лічбавых тэхналогій ва ўсіх сферах жыцця грамадства і эканомікі.

«Органам дзяржаўнага кіравання, сістэме адукацыі, рэгулятарам розных сфер дзейнасці трэба будзе карэнным чынам перабудаваць сваю работу. Важны крок намі ўжо зроблены. Падпісаны ў канцы мінулага года дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі стварае беспрэцэдэнтныя для нашай краіны прававыя ўмовы для работы ІТ-індустрыі. І мы разлічваем, што паспяховая апрабацыя шэрагу заканадаўчых норм на базе Парка высокіх тэхналогій дасць магчымасць у будучым паспяхова перанесці гэты вопыт на эканоміку ў цэлым», — адзначыў Андрэй Кабякоў.

Пры гэтым, паводле яго слоў, ІТ-сфера, тэлекамунікацыі, сувязь — толькі малая частка эканомікі, якую трэба будзе пераўтварыць. Змены маюць закрануць і прамысловасць, і сельскую гаспадарку, і транспартную сістэму.

Паводле яго словаў, з улікам важнасці і складанасці вырашэння праблем лічбавізацыі, пасяджэнні савета будуць праводзіцца не радзей за адзін раз на квартал, а пры неабходнасці — яшчэ часцей.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930