Знайсці
26.04.2018 / 13:56РусŁacБел

Пагражаючы нажом: у Гомелі мужчына абрабаваў аптэку

Разбойны напад адбыўся ўвечары 25 красавіка на Рэчыцкім праспекце, паведамляе гомельская абласная міліцыя.

Нейкі мужчына зайшоў у аптэку і, пагражаючы нажом, скраў з касы 360 рублёў, пасля чаго збег.

Пра напад былі адразу паведамленыя нарады міліцыі. «Аўтапатруль роты ППС стаў аб'язджаць тэрыторыю раёна. На вуліцы 70 гадоў БССР міліцыянты заўважылі мужчыну, падобнага па прыкметах на меркаванага нападніка і затрымалі яго», - паведамляе прэс-служба міліцыі.

Падчас вобшуку ў яго былі канфіскаваныя грошы і нож.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера