Знайсці
26.04.2018 / 20:4731РусŁacБел

У Расіі прапанавалі абмежаваць карыстанне сацсеткамі трыма гадзінамі на дзень 

Дэпутат Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга Андрэй Анохін апублікаваў у «Фэйсбуку» свой законапраект, накіраваны на абмежаванне карыстання сацсеткамі.

Андрэй Анохін. Фота з асабістае старонкі ў ФБ.

«У цяперашні час наспела неабходнасць абароны грамадзян ад пагрозы неадэкватнага ўспрымання рэчаіснасці праз пераход ад рэальнага зносін да зносін у сацыяльных сетках», — лічыць дэпутат.

Прапанаваны закон называецца «Аб абароне грамадзян ад негатыўнага ўздзеяння сеткавых супольнасцяў ў сетцы «Інтэрнэт», што прычыняе шкоду здароўю і развіццю чалавека». Ён уключае некалькі абмежаванняў і забаронаў для карыстальнікаў сацыяльных сетак, блогаў і іншых пляцовак для віртуальных зносін людзей.

Дэпутат прапануе 4 галоўныя правілы:

  1. Абавязковая ідэнтыфікацыя карыстальнікаў (гэта значыць адмова ад ананімнасці);
  2. Блакаванне сайтаў і пляцовак, якія ігнаруюць патрабаванне аб абавязковай ідэнтыфікацыі карыстальнікаў;
  3. Забарона непаўналетнім карыстацца сацсеткамі у школах, ВНУ і іншых адукацыйных арганізацыях;
  4. Абмежаванне часу наведвання сацыяльных сетак да 3 гадзін на суткі для ўсіх грамадзян.

На думку дэпутата, гэтыя правілы дапамогуць абараніць фізічнае і псіхалагічнае здароўе грамадзян. Андрэй Анохін прапанаваў абмеркаваць ягоны законапраект у «Фэйсбуку».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930