Знайсці
26.04.2018 / 09:3779РусŁacБел

Давыдзьку і Гайдукевіча ў эфіры расійскага ТБ прымушалі адказаць, чый Крым

Беларуская дэлегацыя ўзяла ўдзел у ток-шоу «Права голасу» на тэлеканале ТВЦэнтр. У яе склад увайшлі член Савета Рэспублікі, старшыня «Белай Русі» Генадзь Давыдзька, намеснік старшыні ЛДПБ Алег Гайдукевіч, а таксама палітолагі Юрый Шаўцоў і Пятро Пятроўскі.

Расійскія апаненты задалі беларусам канкрэтнае пытанне: чый Крым?

«Вы лічыце Расію суверэннай дзяржавай, як і Беларусь? Так? Тады ў мяне наступнае пытанне: ці вы лічыце Крым часткай нашай Саюзнай дзяржавы?» — прагучала правакатыўнае пытанне.

«Да таго часу, пакуль у Беларусі знаходзіцца пляцоўка [перамоваў] «Мінск-2» — і зараз гэту перадачу будуць глядзець усе ўкраінцы, якія шукаюць хоць якую нагоду сарваць перамовы ў Мінску; і ён [Давыдзька] сенатар, а я прадстаўляю парламенцкую партыю, якая ўваходзіць у міжнародную камісію, што арганізавала перамовы — я не адказваю на гэтае пытанне. Павінна не ліцца кроў ва Украіне!» — заявіў Гайдукевіч.

«Для мяне на пытанне пра крымскую прыналежнасць адказала бабуля ў восемдзесят нейкім годзе. Я адпачываў у Крыме, мне надакучыла садавіна і садавіна, я вырашыў купіць сала. Я прыйшоў на рынак, сядзіць бабуля, прадае сала. Я кажу: бабуля, гэта мясцовае сала? І яна мне адказвае вось што: не, гэта з Украіны!» — іншасказальна адказаў Давыдзька.

Яго вырашылі даціснуць: «Гэта бабуля, а вы як адкажаце?»

«Я адкажу на гэта пытанне, як Гайдукевіч», — падсумаваў Давыдзька.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930