Знайсці
26.04.2018 / 09:018РусŁacБел

На Чарнобыльскі шлях праз «Талаку» сабралі 6% сродкаў

На правядзенне акцыі «Чарнобыльскі шлях» праз платформу «Талака» па стане на раніцу 26 красавіка сабрана 300 рублёў, што складае 6% ад заяўленай сумы ў 5 тысяч рублёў.

Акцыя на «Талацэ» была ініцыяваная 19 красавіка. Грошы збіраліся на выраб і усталяванне інфармацыйных стэндаў, прысвечаных Чарнобыльскай тэматыцы і вострым экалагічным праблемам Беларусі, распаўсюд друкаванай прадукцыі, прасоўванне інфармацыі ў сацыяльных сетках.

Нагадаем, што «Чарнобыльскі шлях» дазволены Мінгарвыканкамам. Збор сёння каля кінатэатра «Кастрычнік» а 18-й, затым шэсце па вуліцы Сурганава і Арлоўскай да памятнага знаку «Ахвярам Чарнобыля» у парку Дружбы народаў. Сёння таксама сваю акцыю ў Кіеўскім скверы правядуць актывісты КХП — БНФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930